Што я магу сказаць пасля 5 месяцаў вучобы на курсе “Motion design” у TeachMeSkills? Гэта было ачмурэнна! Сама сфера моўшна вельмі шырокая, у ёй ё шмат інфармацыі і таго, што ты засвоіш толькі, як зробіш праект уласнаруч, страціўшы пару бяссонных ночаў. Аднак, дзякуючы курсу і таму, як ён пабудаваны, нават у самага нездатнага на першы погляд вучня, ёсць усе шансы авалодаць базавымі кампетэнцыямі і нават больш! Асобную падзяку выказваю нашаму ментару, Дзіме, які ўсё папулярна тлумачыў, дэманстраваў прыклады на практыцы і залазіў, часам, у такія тонкасці, пра якія вам не распавядзе ніводны тутор на YouTube. Курсам задаволены на 5+ і спыняцца ў сваім далейшым паглыбленні ў моўшн дызайн не планую ;)